РУС БЕЛ ENG

Экспазіцыі музея

Змест экспазіцыі “Беларусь – мая Радзіма”: агульная інфармацыя аб нашай краіне (геаграфічнае становішча нашай краіны, адміністрацыйны падзел, клімат, жывёльны і раслінны свет). Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню сімволікі Рэспублікі Беларусь, разуменню яе ролі і значэння. Пагэтаму Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і словы Дзяржаўнага гімна займаюць тут пачэснае месца.
Змест экспазіцыі “Вёска, родная вёска мая”: інфармацыя аб гісторыі ўтварэння вёскі Турэц-Баяры, паходжанні назвы вёскі, мікратапонімах мясцовасці і  паходжанні прозвішчаў жыхароў вёскі. Асобная старонка адведзена нашым вяскоўцам, якія за сваю сумленную працу атрымалі высокія ўзнагароды краіны.
Змест экспазіцыі “Славутыя землякі”: інфармацыя аб жыццёвым шляху і творчасці таленавітых людзей мясцовасці, інфармацыя пра славутых землякоў, якія ўнеслі значны ўклад ў гістарычную спадчыну нашай мясцовасці. Сярод іх: Янка Купала, Генадзь  Каханоўскі, Рыгор Сарока, Рыгор Семашкевіч, Быкаў П.І.

Змест экспзіцыі “Гісторыя школы”: інфармацыя пра  гісторыю ўзнікнення роднай школы, пералічаны яе дасягненні за ўвесь час існавання. Асобныя старонкі адведзены  кіраўнікам установы адукацыі Быкаву П.І. і Юркевічу Я.У. Тут жа можна знайсці інфармацыю аб Выдатніках адукацыі і ветэранах педагагічнай працы, а таксама  пазнаёміцца з аўтарскімі распрацоўкамі работнікаў школы.

Экспазіцыя “Беларуская хатка” уяўляе сабой інтэр’ер жылля беларускага селяніна канца 19- пач. 20ст. Тут прадстаўлены многія рэчы хатняга абіходу. Экспазіцыя змяшчае традыцыйны беларускі касцюм канца 19-пачатку 20ст. Саматканыя посцілкі, ручнікі, абрусы і іншыя тканыя і вышываныя рэчы прадстаўлены асобнай экспазіцыяй.