РУС БЕЛ ENG

Воспитательная работа

Мэта: Стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы вучня, яго паспяховай сацыялізацыі, сацыяльна-педагагічная падтрымка станаўлення і развіцця высокамаральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага, кампетэнтнага грамадзяніна.

Задачы:

1. Фарміраваць грамадзянскую і сацыяльную пазіцыю асобы, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу з дапамогай актывізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, фарміраваць талерантнае стаўленне.

2. Ствараць неабходныя ўмовы для захавання, умацавання і развіцця духоўнага, эмацыйнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу.

3. Развіваць творчы патэнцыял і лідарскія якасці вучняў праз комплексную падтрымку значных ініцыятыў удзельнікаў адукацыйнага працэсу і актывізацыю дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў школы.

4. Удасканальваць мадэль арганізацыі дзейнасці ўстаровы адукацыі ў шосты дзень тыдня праз прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў стварэнні культурна-адукацыйнага асяроддзя школы, выкарыстанне новых форм фізкультурна-аздараўленчай работы.

5. Падтрымліваць творчую актыўнасць вучняў ва ўсіх сферах дзейнасці, актывізаваць работу вучнёўскага самакіравання, ствараць умовы для развіцця агульнашкольнага калектыву праз сістэму калектыўна-творчых спраў.

7. Удасканальваць сістэму сямейнага выхавання, спрыяць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей.